skbwest

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ

Дзякую Вам за цікаўнасць, праяўленую да нашага прадпрыемства, распрацоўшчыка і вытворцы паўправадніковых дыскрэтных прыбораў і электронных сістэм і прыбораў для сельскагаспадарчай і аўтатрактарнай тэхнікі Рэспублікі Беларусь.

 

Прыватнае прадпрыемства «СКБ Захад» больш за дваццаць пяць гадоў распрацоўвае і выпускае якасныя і надзейныя паўправадніковыя прыборы (імпульсныя дыёды, шумавыя дыёды, стабілітроны), бартавыя інфармацыйна-кіравальныя сістэмы для збожжаўборачных камбайнаў, апырсквальнікаў, раскідвальнікаў цвёрдых мінеральных угнаенняў, прэс-падборшчыкаў, вагавымяральныя прыборы для падрыхтоўкі і раздачы кормаў, сістэмы лазернай маркіроўкі і гравіроўкі прамысловай прадукцыі, блокі і датчыкі. 

 

Прадукцыя, распрацаваная «СКБ Захад», спалучае ў сабе найноўшыя дасягненні ў развіцці навукі і тэхнікі і не саступае лепшым сусветным аналагам, адпавядае патрабаванням айчынных умоваў эксплуатацыі і мае вельмі даступныя коштавыя параметры. У сучасных умовах прадпрыемства пастаянна дэманструе высокі ўзровень распрацовак, канкурэнтаздольнай і інавацыйнай прадукцыі, нарошчвае выпуск прадукцыі за кошт уласнай вытворчасці і забяспечвае распрацоўку і засваенне інавацыйнай прадукцыі на ААТ «Цветатрон» як серыйнага вытворцы прадукцыі, пашырае геаграфію паставак і паляпшае сэрвісную базу. 

 

Нашыя асноўныя задачы – пастаяннае ўдасканаленне канструкцыі прадукцыі, якую мы выпускаем, паляпшэнне і ўдасканаленне тэхналогіі і арганізацыі працоўнага працэсу, павышэнне якасці і надзейнасці вырабаў, якія выпускаюцца. На нашым прадпрыемстве працуе адзіная каманда высокакваліфікаваных канструктараў, тэхнолагаў, інжынерна-тэхнічных працаўнікоў, рабочых. З такім творчым і інтэлектуальным патэнцыялам мы забяспечваем выкананне пастаўленых задач па распрацоўцы і засваенню сучасных высокапрадукцыйных і надзейных сістэм і прыбораў.

 

 

 

З павагай,

 

Дырэктар Прыватнага прадпрыемства «СКБ Захад»                       І.В. Ляшкевіч

     Навукова-даследчае ўнітарнае прадпрыемства «СКБ Захад» (Унітарнае прадпрыемства «СКБ Захад») было ўтворана ў 1986г. распараджэннем Савета Міністраў СССР №982 і ў адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14.10.1991г. перададзена ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь як распрацоўшчык электроннай тэхнікі і паўправадніковых прыбораў для патрэбаў народнай гаспадаркі. Загадам Брэсцкага абласнога тэрытарыяльнага фонду дзяржаўнай маёмасці ад 30.12.2009 № 946 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14.07.2008г. №1021 падчас прыватызацыі створана адкрытае акцыянернае таварыства «Цветатрон» (ААТ «Цветатрон») шляхам пераўтварэння РУП «Завод Цветатрон», РУНІП «СКБ «Захад»».

Далей...