skbwest

Камп’ютар бартавы «Ліда-1300»

Прызначаны для кантролю і аптымізацыі працэсу працы збожжаўборачнага камбайна «Ліда‑1300» і сігналізацыі аб адхіленні параметраў тэхналагічных рэжымаў працы.

Камп’ютар усталёўваецца ў кабіне збожжаўборачнага камбайна «Ліда-1300» у якасці прылады адлюстравання інфармацыі і забяспечвае самакантроль працаздольнасці.

 Інфармацыя, індыкаваная камп’ютарам, разбітая на экраны:

  • тэхналагічнага рэжыму ўборкі (камбайнавання);
  • асноўных параметраў руху (транспартны рэжым);
  • стану датчыкаў;
  • наладак;
  • парадаў.

 Камп’ютар адлюстроўвае значэнні параметраў у пэўным дыяпазоне, у тым ліку хуткасці камбайна; абаротаў; напрацоўкі камбайна, рухавіка, пройдзенага шляху (бягучыя і сумарныя), адносных стратаў збожжа за ачысткай і саломатрэсам і інш.

 Камп’ютар забяспечвае кантроль частаты кручэння працоўных органаў камбайна і кантроль за паніжэннем абаротаў з-за праслізгвання або ніжэй памежнай частаты, уключэнне гукавой сігналізацыі і высвечванне адпаведнай піктаграмы пры перавышэнні працэнту праслізгвання або частаце, ніжэйшай за межавую.

 Колькасць каналаў кіравання не меней за два (абароты малатарнага барабана і абароты вентылятара), канструктыўна прадугледжаныя дадатковыя каналы кантролю.

У камп’ютары прадугледжана:

  • падача гукавога сігналу папярэджання ў выпадку, калі страты па нейкім канале перавышаюць максімальна дапушчальны ўзровень; наладка і рэгуляванне адчувальнасці датчыкаў стратаў збожжа ў залежнасці ад віду культур, якія ўбіраюць;
  • магчымасць адключэння любога канала кантролю, калі неабходна, з адпаведным адлюстраваннем на экране індыкатара дзейсных значэнняў абаротаў вузлоў;
  • падсвечванне індыкатара ў цёмны час сутак і адрознівальнасць індыкацыі ў яркі сонечны дзень;
  • скід паказанняў лічыльніка для бягучых значэнняў напрацоўкі, пройдзенага шляху, апрацаванай плошчы;
  • рэжым запісу аварыйных рэжымаў працы збожжаўборачнага камбайна (паніжэнне абаротаў ніжэй за парогавыя, паніжэнне напружання бортсеткі ніжэй за памежнае) у энэрганезалежную памяць.
  • фармат запісу: час знаходжання ў аварыйным рэжыме, найменне аварыйнага параметру;
  • рэжым падачы (гукавога і візуальнага) сігналу ў выпадку ўзнікнення пажару ў пажаранебяспечных вузлах збожжаўборачнага камбайна.

Намінальная напружанне сілкавання камп’ютара 12 В.

Максімальная спажываная магутнасць не болей за 20 Вт.

Дыяпазон працоўных тэмператур ад мінус 10 да плюс 45 ºС.

Маса камп’ютара не болей за 2,0 кг.

Ступень абароны камп’ютара, якая забяспечваецца абалонкай IP54 (абалонка II), па ДАСТ 14254-96.