skbwest

Сістэмы інфармацыйна-кіравальныя для прэс-падборшчыкаў СІУ-П

Прызначаныя для кантролю працэсу фармавання рулона прэсаванай масы, кіравання прывадам механізму падачы шпагата (сеткі), кантролю абвязкі, уключэння сігналізацыі аб сканчэнні абвязкі, кантролю адчынення і зачынення камеры, падліку колькасці рулонаў.



Сістэма мае тры выкананні:

  • СІУ-П.01 – кантралюе 8 параметраў;
  • СІУ-П.02 – кантралюе 6 параметраў;
  • СІУ-П.03 – кантралюе 5 параметраў.

 Сістэмы СІУП.01, СІУ-П.02 усталёўваюцца на прэс-падборшчыкі тыпу ПРМ-150, ПР-Ф-180 Б, ПР-Ф-110 Б, ПР-Ф-145 Б і аналагічныя ім. Сістэма СІУ-П.03 усталёўваецца на прэс-падборшчык тыпу ПРЛ-150 А.

Склад сістэмы:

  • Складаецца з блока кантролю (БК), блока ўводу-вываду (БВВ), датчыкаў імпульсаў і злучальнага джгута.
  • БК служыць для адлюстравання інфармацыі кіравання тэхналагічнымі рэжымамі працы, усталёўваецца ў кабіне трактара і наладжваецца з улікам яго канструктыўных асаблівасцяў шляхам праграмавання зыходных дадзеных у вытворцы сістэмы.
  • БВВ служыць для збору і апрацоўкі інфармацыі, якая паступае ад датчыкаў, кіравання механізмамі прэс-падборшчыка, усталёўваецца на прэс-падборшчыку.

 У сістэмах прадугледжаны выбар аўтаматычнага і ручнога рэжымаў падавальнага механізму і магчымасць назапашвання статыстычнай (аварыйнай) інфармацыі.

- Сілкаванне сістэм ажыццяўляецца ад бартавой сеткі трактара з намінальным напружаннем 12 В.

- Ток спажывання пры намінальным напружанні сілкавання не болей за 0,7 А.

- Сярэдняя напрацоўка да адмовы не меней за 5 000 гадз.

- Маса сістэмы не болей за 3,0 кг.

Ступень абароны БК і БВВ сістэмы, якая забяспечваецца абалонкай IP53, па ДАСТ 14254-96.