skbwest

Інфарматары маўленчыя электронныя РЭІ

Прызначаныя для інфармавання інвалідаў па зроку (людзей са слабым зрокам) аб грамадскім транспарце, які пад’язджае да прыпынку, або доступе да аб'ектаў сацыяльнай, іншай інфраструктуры.

 

 

 

Маўленчыя электронныя інфарматары вырабляюцца двух тыпаў:

  • РЭІ-01 - усталёўваецца ўсярэдзіне і звонку будынкаў (аб'ектаў) сацыяльнай, іншай інфраструктуры;
  • РЭІ-02 - усталёўваецца на грамадскім транспартным сродку.

 Склад РЭІ:

  • блок электронны (БЭ);
  • пульт дыстанцыйнага кіравання (ПУ).

ПУ забяспечвае перадачу мадуляванага сігналу (кода) на частаце 433,92 Мгц.

БЭ забяспечвае прайграванне наступнай інфармацыі:

  • РЭІ-01 - назва будынка (аб'екта), памяшкання сацыяльнай інфраструктуры;
  • РЭІ-02 - назва транспартнага сродку (напрыклад, аўтобус, тралейбус); нумар маршруту; назва канцавых прыпынкаў.

 Заўвага – Інфармацыя для прайгравання удакладняецца ў кожным пэўным выпадку паводле патрабавання Замоўцы і абгаворваецца ў дамове на пастаўку.

Дыяпазон працоўных тэмператур ад мінус 30 да плюс 70 ºС.

Ступень абароны, якая забяспечваецца абалонкай IP54, па ДАСТ 14254-96.