skbwest

   Навукова-даследчае ўнітарнае прадпрыемства «СКБ Захад» рэалізоўвае цэлы шэраг інвестыцыйных праектаў па ўкараненні ў серыйную вытворчасць новых відаў вырабаў, як на ўласнай вытворчасці, так і на базе ААТ «Цветатрон». Самы яркі прыклад – гэта ўкараненне ў 2011 годзе ў серыйную вытворчасць Бартавой інфармацыйна-кіравальнай сістэмы для збожжаўборачнай тэхнікі. Аб'ёмы вытворчасці сістэмы паводле планаў у 2012 годзе дасягнуць 1 мільёна даляраў ЗША.

   Зараз прадпрыемства рэалізоўвае інвестыцыйныя праекты па ўкараненні ў вытворчасць наступных відаў вырабаў:

  • Серыя тэрмарэзістары на аснове монакрышталя сінтэтычнага паўправадніковага алмаза;
  • Серыя стабілітронаў для апаратуры спецыяльнага прызначэння магутнасцю 0,5 Вт у металашкляным корпусе;
  • Імпульсны дыёд для апаратуры спецыяльнага прызначэння ў металашкляным корпусе;
  • Сістэма кіравання і кантролю дакладнасці ўнясення мінеральных угнаенняў з індыкацыяй вагі;
  • Бартавая інфармацыйна-кіравальная сістэма ўніверсальнага энергетычнага сродку «Палессе»;
  • Сістэма кантролю і кіравання тэхналагічным працэсам унясення арганічных угнаенняў;
  • Сістэма лазернай маркіроўкі і гравіроўкі прамысловай прадукцыі.

  Мы адкрытыя для супрацоўніцтва, маем вялікі досвед, зладжаны калектыў, вытворчыя магутнасці і тэхналогіі для рашэння задач любой складанасці.